БЕЛ Ł РУС

Кніга рэкордаў Гінэса залічыла рэкорд у «расійскім» Севастопалі. А ўсталяваў яго беларус

4.12.2018 / 12:52

Nashaniva.com

bigmir

Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса зарэгістравалі новы рэкорд па балансаванні прадметаў — ён быў зроблены ў Севастопалі, піша mk.ru.

Рэкорд устанавіў грамадзянін Беларусі Аляксандр Бендзікаў, утрымаўшы на адным цвіку яшчэ 349 цвікоў. Характэрна, што ў выдадзеным сертыфікаце Севастопаль значыцца расійскім горадам. У прыватнасці, у дакуменце напісана «Sevastopol. Russian Federation».

Рэкорд ўсталявалі 26 мая 2018 года.

Аляксандр Бендзікаў устанавіў ужо восем рэкордаў Гінэса. На дадзены момант ён жыве ў Севастопалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула