БЕЛ Ł РУС

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда анансаваў пакаранне для «Белгазеты» за апублікаваныя словы Міхаіла Пастухова

6.12.2018 / 00:26

Nashaniva.com

Першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч анансаваў пакаранне для «Белгазеты».

«Што і казаць, калі нават адзін абазнаны і заслужаны юрыст у адной газеце напісаў, што «толькі некаторыя суддзі ў нас вырашаліся праявіць прынцыповасць і не ісці на змову з пракурорам». Дарэчы, думаю, што са згаданай публікацыяй мы паступім у вызначаным законам парадку», — заявіў ён.

Цытата, згаданая Калінковічам падчас круглага стала ў «СБ. Беларусь сёння», належыць былому суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаілу Пастухову. Яна была апублікаваная ў «Белгазеце». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула