БЕЛ Ł РУС

Беларусь – Нямеччына – 28:28

11.12.2008 / 10:59

ул. інф.

Жаночая гандбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Нямеччынай.

У былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія працягваецца жаночы чэмпіянат Еўропы па гандболе.

У рамках асноўнага раўнду зборная Беларусі ў сераду згуляла ўнічыю з камандай Нямеччыны — 28:28 (14:13).

Турнірнае становішча групы 2, кожная каманда згуляла чатыры матчы:

Расія ‑‑ — 7 балаў, Нямеччына — 7, Швецыя — 4, Македонія — 2, Харватыя — 2, Беларусь — 2.

Зборныя Расіі і Нямеччыны датэрмінова забяспечылі сабе пуцёўкі ў паўфінал.

Беларускі сёння згуляюць з гаспадынямі чэмпіянату — Македоніяй.

Жывая трансляцыя на канале «Лад» у 21:10.
Харватыя сёння гуляе са Швецыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула