Беларус адкрыў хостэл з відам на Астравецкую АЭС
У думках бізнэсоўца наступны крок — гэта адкрыццё тут аграсядзібы, піша realt.by.
Уласнік гэтай незвычайнай нерухомасці ў дадзены момант не можа кантраляваць усе працэсы арэнды асабіста, таму наняў давераную асобу — Андрэя, які адказвае за ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні.
«Узімку ў будаўнікоў працы мала, таму зараз дом заселены толькі напалову. У гэты момант у нас пражывае 6 або 7 чалавек, але максімальна ў доме могуць жыць 12 чалавек», — распавядае Андрэй.
«Месца тут добрае. Атамная побач, але не так гэта і страшна. Каля дома мы арганізавалі валейбольную пляцоўку, побач — поле, — выдатная тэрыторыя для таго, каб паганяць у футбол.»
У доме ёсць электрычнасць, каналізацыя, два санвузлы.
«Ёсць думкі нават пра адкрыццё тут аграсядзібы, усё ж такі месца вельмі незвычайнае. Вядома, шмат скептыкаў, якія баяцца блізкасці АЭС. Але я асабіста азнаёміўся з некаторай дакументацыяй і магу сказаць, што ступень абароны ад радыяцыі вельмі моцная».
Акрамя таго, дом размешчаны побач з дарогай, што вельмі зручна для камандзіровачных, якія працуюць на АЭС. З іншага боку, вакол прырода, зайцы па полі бегаюць — прыгажосць.