БЕЛ Ł РУС

Беларускія актывісты запусцілі кампанію супраць цкавання ЛГБТ-дзяцей

10.12.2018 / 17:12

Nina.nn.by

У Беларусі разварочваецца флэшмоб, запушчаны гуртом Shuma разам з Кампаніяй памяці Мішы Пішчэўскага Справа Пі (гея, які памёр пасля бойкі каля клуба).

Першым крокам падтрымкі кампаніі #superparents стаў кліп «Шумы», зняты ў Кіеве: адну з галоўных роляў у ім сыграла трансгендарная дзяўчына з Беларусі Валерыя Шандэра, на гісторыі жыцця якой сюжэт і заснаваны.

Кліп распавядае гісторыю сталення хлопчыка, які яшчэ ў школе адчуў іншую полавую прыналежнасць, за што атрымаў здзекі ад аднакласнікаў і непаразуменне з маці на пэўным этапе.

«Хутка я стану маці, я не ведаю, які шлях абярэ мая дачка, але я дакладна ведаю, што хачу прыкласці максімум намаганняў для таго, каб яны жыла ў грамадстве, дзе ўсе людзі роўныя», патлумачыла Руся, вакалістка Shuma сваё жаданне зняць такі кліп.

Да флэшмоба #superparents ужо далучыліся бацькі ЛГБТ-дзяцей: прадстаўніцы арганізацыі Тэрга з Украіны і беларускага Community Center.

Руся з маці ЛГБТ-дзяцей.

Усе яны выкладаюць у сацсеткі гісторыі прымання сваіх дзяцей, праблемы і спрэчкі, праз якія прыйшлося прайсці абодвум бакам. Дзеляцца сваімі ўспамінамі і тыя беларусы, якія непасрэдна сутыкнуліся з праявамі цкавання і нянавісці за тое, што яны не такія, як усе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула