БЕЛ Ł РУС

Судан выдзеліць Беларусі яшчэ адзін участак для здабычы золата

10.12.2018 / 19:08

Nashaniva.com

Судан мае намер у найбліжэйшы час выдзеліць Беларусі другі ўчастак для здабычы золата, які знаходзіцца недалёка ад ракі Ніл, паведамляе БелТА.

Участак знаходзіцца бліжэй да ракі Ніл, і, паводле папярэдняй інфармацыі, асабліва з улікам блізкасці водных запасаў, тут мэтазгодная распрацоўка золата. Суданскі бок паабяцаў выдзеліць гэты ўчастак літаральна ў найбліжэйшы час.

У выпадку прыняцця станоўчага рашэння суданскім бокам геолага-разведачныя работы будуць адначасова весціся і на першым участку. Цяпер у Судане зарэгістравана адпаведнае беларускае прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула