БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу беларус у бытоўцы згвалціў 15-гадовую дачку суайчынніцы

11.12.2018 / 14:37

Nashaniva.com

22-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы супрацоўнікамі паліцыі Санкт-Пецярбурга за згвалтаванне 15-гадовай дзяўчыны.

Як паведамляюць «Невские новости», увечары 10 снежня ў паліцыю звярнулася 34-гадовая грамадзянка Беларусі. Яна паведаміла, што два дні таму яе дачка, студэнтка першага курса Універсітэта прамысловых тэхналогій і дызайну, была згвалтаваная ў вагоне-бытоўцы.

Гвалтаўніка затрымалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула