БЕЛ Ł РУС

Нязыгар: Лукашэнка выпрошваў сустрэчу з Меркель, каб Германія абараніла Беларусь ад Расіі

12.12.2018 / 17:24

ЗП

Расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар» пасля пэўнага перапынку зноў вярнуўся да тэмы Беларусі і яе кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.

Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка.

Прычынай стала перапалка між Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады у Санкт-Пецярбурзе. Нязгоду Лукашэнкі з Пуціным канал назваў «публічным выпадам».

«Пасля гэтага з беларускімі перамоўшчыкамі ніхто не хоча нічога рашаць. Трэба прызнаць, што на беларускім кірунку Расіі не хапала такога перамоўшчыка, як Дзмітрый Козак. Не выпадкова, што Мінск і сам Лукашэнка яго моцна баяцца, бо ў Козака хватка бульдога», — адзначае крыніца.

За дзень да гэтага Козак не прыняў у сябе беларускую дэлегацыю, якая хацела атрымаць кампенсацыі за газавы манеўр Расіі і зніжак на энерганосьбіты.

«Заўтра плануецца, што Мядзведзеў падпіша доўгачаканы дакумент аб узаемным прызнанні візаў», — адказвае «Нязыгар».

Напрыканцы яны адзначылі нядаўнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з паслом Германіі ў Беларусі. «Дайшла інфармацыя, што ён прасіў абароны ў нямецкага пасла. Ледзьве не на каленях выпрошваў сустрэчу з Меркель. Пасол ужо перадаў просьбу ў Берлін», — адзначае канал.

«Нязыгар» часта публікуе абсалютнае трызненне па беларускай тэматыцы. Тэлеграм-канал належыць генеральнаму дырэктару агенцтва ТАСС Сяргею Міхайлаву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула