БЕЛ Ł РУС

ЦСКА беларуса Ганчарэнкі сенсацыйна разграміў у Мадрыдзе «Рэал» — 3:0

12.12.2018 / 22:45

Nashaniva.com

Аднак расійская каманда заняла апошняе месца ў групе і не здолела прабіцца нават у Лігу Еўропы.

uefa.com

Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальваюць беларускія трэнеры Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч, разграміў у Мадрыдзе ў матчы Лігі чэмпіёнаў «Рэал» з лікам 3:0 (галы забілі Чалаў, Шчэннікаў і Сігурдсан).

ℹ️ CSKA Moskva inflict Real Madrid's heaviest ever European home loss...

Chalov, Schennikov, Sigurdsson #UCL pic.twitter.com/XxCubCPcUP

— UEFA Champions League (@ChampionsLeague) 12 декабря 2018 г.

З аднаго боку «Рэал» гуляў паўрэзервам і датэрмінова гарантаваў сабе першае месца ў групе. З іншага боку — гэта дзеючы пераможца Лігі чэмпіёнаў. Аднак і ў Маскве, два месяцы таму, ЦСКА перамог таксама іспанцаў — 1:0.

На жаль, перамога не дазволіла армейцам прабіцца хаця б у Лігу Еўропы. «Вікторыя» выйграла сёння ў «Ромы» 2:1 і заняла трэцяе месца.

ЦСКА згуляў з «Вікторыяй» у гасцях унічыю, але прайграў дома.

Рэал — 12, Рома — 9, Вікторыя — 7, ЦСКА — 7.

У чацвер БАТЭ гуляе ў Лізе Еўропы ў гасцях з ПАОКам. У выпадку перамогі беларускі клуб выйдзе ў 1/16 фіналу турніру. Нічыя дае пропуск у наступны этап, калі «Відзі» не выйграе ў «Чэлсі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула