БЕЛ Ł РУС

Сэксолаг Капусцін: Я не эміграваў, проста ў мяне ў Канадзе шасцёра ўнукаў

13.12.2018 / 14:09

АЯ

«Наша Ніва», грунтуючыся на інфармацыі ад медыцынскіх работнікаў памылкова паведаміла, што знаны беларускі сэксолаг Дзмітрый Капусцін эміграваў у Канаду.

Праз дзень з намі звязаўся сам доктар і паведаміў, што інфармацыя не зусім карэктная.

Фота: 103.by

«Усё прасцей. Мая старэйшая дачка 20 год таму пераехала туды, за ёй малодшая. У мяне цяпер там 6 унукаў! Таму я туды перыядычна езджу. Апошні раз выязджаў на паўгода.

З працы я звольніўся, але нікуды не дзеўся, не эміграваў», — патлумачыў Дзмітрый Капусцін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула