БЕЛ Ł РУС

Зайшоў у клас і сказаў, што зараз будзе выбух. У Клічаве п'яны жыхар палохаў дзяцей тэрактам

13.12.2018 / 20:00

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў чацвер у 15:30, паведамляе СК

У школьны класе адной з клічаўскіх школ, дзе праходзілі факультатыўныя заняткі, зайшоў 32-гадовы мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап'янення і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух. Мужчына быў затрыманы настаўнікам, які ішоў па калідоры. Затым яго перадалі супрацоўнікам міліцыі.

З мэтай праверкі паведамлення былі эвакуяваныя 48 дзяцей і 22 работнікі школы. Ніхто не пацярпеў.

Заведзена крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху (1 арт.340 Крымінальнага кодэкса).

Фота СК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула