Жыхар Любанскага раёна не патушыў цыгарэту і выпадкова забіў сваіх суседзяў
Распачата крымінальная справа аб гібелі двух чалавек на пажары ў Любанскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.
Ноччу 9 снежня стала вядома пра пажар у двухпавярховым доме ў пасёлку Сосны-2. Пры яго ліквідацыі работнікі МНС у адной з кватэр знайшлі целы 67-гадовай гаспадыні і яе 61-гадовага сужыцеля.
Згодна з заключэннем экспертаў, мужчына і жанчына ўчадзелі. Узгаранне адбылося праз неасцярожнае абыходжанне з агнём аднаго з жыхароў дома. Нецвярозы 46-гадовы мужчына ноччу выйшаў з кватэры, пакінуўшы непатушаную цыгарэту. Загарэлася падлога ў яго пакоі, і суседзі па пляцоўцы атрымалі смяротную дозу чаду ў выніку задымлення.
Дзеянні мужчыны кваліфікаваны па ч. 2 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам).