БЕЛ Ł РУС

Мужчына зварыў 4000 літраў брагі і 115 літраў самагону «на вяселле сыну»

17.12.2018 / 17:19

Nashaniva.com

У Белавежскай пушчы паблізу адной з мясцовых вёсак міліцыянеры канфіскавалі 115 літраў самагонкі і крыху больш за 4000 літраў брагі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На гаспадара гэтых вадкасцяў складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

Як патлумачыў мужчына, самагон ён гнаў на вяселле сыну. З улікам маштабаў, шчырасць яго слоў выклікае сумневы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула