БЕЛ Ł РУС

У сераду пры праясненнях да мінус 18°С

18.12.2018 / 13:50

Nashaniva.com

Фота Юліі Міцкевіч

19 снежня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе. У асобных раёнах невялікі снег. Месцамі слабыя туман і шэрань.

На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Ноччу -6..- 12°С, пры праясненнях да -13..- 18°С; удзень ад -2°С па захадзе краіны да -11°С па ўсходзе.

У Мінску ўначы і раніцай да мінус 12, удзень -6—8°С марозу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула