БЕЛ Ł РУС

18-гадовы магілёвец хацеў выняць шыбы і прадаць іх, каб купіць выпіўкі. Але нічога не атрымалася

19.12.2018 / 21:44

Дзве шыбы і шкло дзвярэй пашкодзіў у арганізацыі п'яны 18-гадовы магілёвец.

Ён задумаўся, а дзе б яшчэ ўзяць грошай на выпіўку і вырашыў, што зможа выняць шыбы і прадаць. Але замест гэтага стаў біць іх.

Магілёўца затрымалі. Раней ён прыцягваўся да адказнасці за хуліганства — збіў на вуліцы школьніка з-за таго, што яму не спадабалася, як той на яго паглядзеў.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула