БЕЛ Ł РУС

Пуцін пра наёмнікаў «Вагнера»: Могуць працаваць у любых краінах

20.12.2018 / 18:06

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін заявіў, што прыватная ваенная кампанія Вагнер можа працаваць у любых краінах, калі наёмнікі не парушаюць расійскіх законаў, паведамляе «РИА Новости».

«Калі яны не парушаюць расійскага закона, яны могуць прасоўваць свае бізнэс-інтарэсы ў любым пункце планеты… Калі «Вагнер» парушае законы ў Расіі, то Генпракуратура Расіі павінна даць прававую ацэнку», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі таксама пракаментаваў забойства расійскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, якія загінулі ў час падрыхтоўкі фільма пра «Вагнер».

Па словах Пуціна, журналісты прыехалі ў краіну як турысты і не паведамілі пра сваю паездку мясцовым уладам. Паводле яго слоў, забойства расіян здзейснілі «нейкія мясцовыя групоўкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула