БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра Расію: Я ўжо не кажу «брацкая дзяржава». Будзем партнёрамі

24.12.2018 / 20:00

Nashaniva.com

За суткі да сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не будзе называць Расію брацкай дзяржавай. Паводле Лукашэнкі, такімі адносіны паміж дзвюма краінамі не ўспрымаюцца не ў Мінску, а ў Маскве.

«Я ўжо не кажу «брацкай дзяржавай», таму што, як мяне інфармуюць, у Расіі гэта не ўспрымаецца. Нібыта прыйшлі новыя людзі, якім гэта паняцце непрымальнае. Што ж, будзем партнёрамі», — сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка Беларусі, назапасілася дастатковая колькасць падпісаных дакументаў і пагадненняў, якія не выконваюцца. Гаворка зайшла пра пагадненні, якія падпісваліся прадстаўнікамі Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і на Вышэйшым дзяржсавеце.

Лукашэнка нагадаў, што ўлады Расіі абяцалі кампенсаваць Мінску страты, але абяцанняў, як сцвярджае беларускі лідар, не выканалі.

Ва ўрадзе Расіі заявілі, што дамовы з Мінскам аб кампенсацыі за падатковы манеўр не было

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула