Хлопец пусціў за руль дзяўчыну і трапіў у аварыю
Хлопец у Ваўкавыскім раёне вырашыў забраць бабулю, каб адвезці да сябе дадому. Пасадзіў за руль дзяўчыну, а сам ехаў збоку. Дзяўчына на «Рэно» з'ехала ў левы кювет і ўдарылася ў бетонную агароджу, паведамляе ДАІ.
Пасля аварыі хлопца і бабулю шпіталізавалі. Дзяўчына раненняў не атрымала.