БЕЛ Ł РУС

За ўшанаванне паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы актывістаў аштрафавалі амаль на 3,5 тысячы рублёў

27.12.2018 / 17:55

Паводле рашэньня суду ўдзельнікі традыцыйнага ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы мусяць заплаціць 3430 рублёў (140 базавых велічыняў) штрафаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Адміністрацыйныя справы кожнага з актывістаў паасобку разглядаліся ў судзе Сьвіслацкага раёну больш за месяц.

Штрафы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі атрымалі восем чалавек:

Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч — горадзенскія праваабаронцы. Яны прыехалі на акцыю не як удзельнікі, а як назіральнікі.

Актывісты будуць абскарджваць рашэньне суду.

27 кастрычніка жыхары Горадні і Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага ў горадзе Сьвіслач і вёсцы Якушоўка Горадзенскай вобласьці.

На акцыю сабралася каля 20 чалавек. Яны ўсклалі кветкі і паставілі зьнічы на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, і мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула