Італьянскі брамнік зрабіў фінт, сышоў ад суперніка і забіў гол. Аднак у свае вароты ВІДЭА
Інцыдэнт адбыўся ў італьянскай Серыі B паміж «Асколі» і «Палерма». Галкіпер «Асколі» Філіпа Перукіні забіў, імаверна, адзін з самых дзіўных аўтагалоў сезона.
У простай гульнявой сітуацыі, калі Перукіні атрымаў мяч ад абаронцы, замест таго каб адпасаваць далей, ён вырашыў абыграць гульца «Палерма». Але нешта пайшло не так. Потым ён прапусціў яшчэ два галы.