БЕЛ Ł РУС

Тысячы сербаў выйшлі на мітынг супраць свайго прэзідэнта

30.12.2018 / 9:26

Nashaniva.com

Сербы выйшлі на шматтысячную акцыю пратэсту ў Белградзе супраць прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча і кіруючай партыі. Дэманстранты скандавалі «Вучыч — злодзей», патрабавалі свабоды СМІ і спыненне пераследу журналістаў і апазіцыянераў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэта ўжо чацвёртае такое шэсце праз цэнтр горада за апошнія тыдні.

Нагодай стаў напад на апазіцыйнага палітыка ў канцы лістапада. Праціўнікі ўлады ўпэўнены, што атаку справакавалі словы кіраўніка дзяржавы, у якіх ён раскрытыкаваў пацярпелага. Яны таксама сцвярджаюць, што сербскі лідар кантралюе асноўныя СМІ, а яго партыя карумпаваная.

Сам Вучыч заявіў, што ён «гатовы паглядзець, што выклікае незадаволенасць у людзей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула