БЕЛ Ł РУС

Генпракурор Украіны: Кола падазраваных у забойстве Шарамета звузілася. З некалькі тысяч да некалькі сотняў

30.12.2018 / 13:57

Nashaniva.com

«Нітачка», пра якую заяўляў генпракурор Юрый Луцэнка, прывяла да значнага звужэння кола падазраваных у выкананні забойства ўлетку 2016 года журналіста Паўла Шарамета,  піша Украінская праўда.

Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка ў эфіры «5 канала».

«Кола падазраваных у выкананні вельмі сур'ёзна звузілася», - адказаў пракурор на пытанне аб «нітачцы» па справе забойства Шарамета, пра якую заяўлялася раней.

«З некалькіх тысяч да некалькіх сотняў», - адказаў ён на ўдакладняючае пытанне.

Пры гэтым Луцэнка паведаміў, што гаворка ідзе не пра заказчыкаў, а пра выканаўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула