БЕЛ Ł РУС

У Мінску на паркоўцы згарэў мікрааўтобус

2.01.2019 / 14:44

Nashaniva.com

2 студзеня ў Мінску, на паркоўцы каля дома па адрасе Ігуменскі тракт, 16, згарэў мікрааўтобус, піша TUT.BY са спасылкай на відавочца.

Паводле яго словаў, пажар здарыўся каля 10.30. Пажарныя прыехалі на працягу пяці хвілін.

- Спачатку я пачуў хлапок, як ад петарды, але, зірнуўшы ў акно, заўважыў, што гарыць аўтамабіль. Ачаг полымя быў пад капотам, - распавядае Дзяніс.

Агонь хутка ахапіў усю машыну і перакінуўся на суседнія BMW і Audi. Пажарныя збілі полымя досыць хутка, але машына выгарала. Пацярпелых няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула