БЕЛ Ł РУС

У справе 34-гадовай жанчыны з Лунінца, якую падазраюць у заражэнні ВІЧ, — новыя пацярпелыя

2.01.2019 / 20:31

Nashaniva.com

Следчыя выявілі яшчэ двух пацярпелых ад 34-гадовай жыхаркі Лунінца, якая падазраецца ў заражэнні партнёраў ВІЧ-інфекцыяй. Аб гэтым паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.

Крымінальную справу ў дачыненні да жанчыны распачалі 27 снежня. На той момант яна падазравалася ў заражэнні ВІЧ-інфекцыяй аднаго мужчыны.

Падчас папярэдняга расследавання ў дачыненні да яе распачалі яшчэ дзве крымінальныя справы, але па іншай частцы таго ж артыкула. Як было высветлена, падазраваная мела палавую сувязь з яшчэ двума мужчынамі: 43-гадовым і 55-гадовым мясцовымі жыхарамі — і паставіла мужчын ў небяспеку заражэння ВІЧ.

Крымінальныя справы злучаныя ў адну вытворчасць. Следства працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула