БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам 19-гадовы забіў незнаёмага, які выпадкова зламаў яму планшэт

3.01.2019 / 11:23

Nashaniva.com

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 19-гадовага жыхара Мінскага раёна, які абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Раніцай 29 чэрвеня 2018 года на прыпынку ў аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна было знойдзена цела 58-гадовага мужчыны з шматлікімі пашкоджаннямі. Пацярпелы жыў у Мінску і працаваў сантэхнікам у мясцовай арганізацыі.

Па свежых слядах затрымалі падазраванага — 19-гадовага жыхара Мінскага раёна. Ён з пацярпелым раней знаёмы не быў. Хлопец расказаў следчым, што сядзеў на прыпынку і піў піва. Міма ішоў пацярпелы — таксама нецвярозы — і прысеў побач. Калі ён сядаў, з лаўкі зваліўся планшэт хлопца і пабіўся. Пачалася лаянка, а пасля і збіццё рукамі ды нагамі. Абвінавачаны кінуў збітага на прыпынку і пайшоў дадому. Той ад атрыманых траўмаў памёр.

Абвінавачаны стаіць на ўліку ў нарколага, ён раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю і таксічных рэчываў. Так, у маі 2018 года малады чалавек з галюцынацыямі быў дастаўлены ў бальніцу з-за ўжывання асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Яшчэ адзін артыкул, які яму інкрымінуюць, — незаконны зварот псіхатропаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула