БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ўзброены пісталетам расіянін спрабаваў прайсці на гулянне да ялінкі

3.01.2019 / 18:27

У Магілёве ў навагоднюю ноч затрымалі жыхара Санкт-Пецярбурга з траўматычным пісталетам. Мужчына спрабаваў прайсці са зброяй на гулянне да ялінкі на плошчы Славы.

Па словах міліцыянтаў, расіяніна спынілі каля пункта кантролю для надгляду, і ён сам аддаў зброю праваахоўнікам. Але, гэта не вызваляе яго ад адказнасці, заявілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Жыхар Санкт-Пецярбурга быў упэўнены, што маючы дазвол на нашэнне зброі ў Расіі, ён можа насіць яе і ў Беларусі. Гэта не так, тлумачаць праваахоўнікі. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула