БЕЛ Ł РУС

Вы паўмільярда долараў не размяняеце?

15.12.2008 / 17:7

ЛК, паводле CNN

тэлефонная картка (знізу пазначаны яе кошт) (фота - Reuters)

Зімбабве, што супрацьстаіць гіпер-інфляцыі ў мільёны адсоткаў на год ,

запускае ў абарачэнне купюру ў 500 мільёнаў мясцовых долараў, паведамляе сетка CNN.

Купюра каштуе прыкладна 8 амерыканскіх долараў і на яе можна купіць 8 боханаў хлеба. Але для Зімбабве, дзе цэны ўжо некалькі год скочуць гору мала не штогадзіны, гэта не рэкорд: ўжо былі купюры і вышэйшыя за паўмільярдную. Хіба ў жніўні з зімбабвійскіх купюр сцерлі 10 нулёў. Але, як бачыце, інфляцыі рады пакуль што няма.

Зімбабве, колісь адна з квітнеючых краінаў у Афрыцы, сёння акрамя імклівай інфляцыі, пакутуе на сталы брак ежы і паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула