БЕЛ Ł РУС

Абы-што і з боку банцік

15.12.2008 / 19:30

Nashaniva.com

дадаліся фота

Увечары панядзелка прайшоў паўфінал «Еўрафэста» – беларускага адбору на музычны конкурс «Еўрабачання». Журы вызначыла пяцёрку шчасліўчыкаў. Дакота выйшла ў фінал, але не з беларускай песняй.

Увечары панядзелка прайшоў паўфінал «Еўрафэста» – беларускага адбору на музычны конкурс «Еўрабачання».
Журы вызначыла пяцёрку шчасліўчыкаў, якія возьмуць удзел у студзеньскім фінале.

На сцэне ў студыі Белтэлерадыёкампаніі выступілі 15 канкурсантаў (сола, дуэтам, гуртам ды інш.),

з якіх прафесійнае журы – старшыня Анатоль Ярмоленка (ён выступаў па-беларуску), Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Васіль Раінчык, Іна Афанасьева, кампазітар Леанід Шырын, першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка ды інш. – выбралі пяцёрку фіналістаў.

Імі сталі:

Пётр Ялфімаў (Eyes that never on), Litesound і Дакота (Carry on), Даменіка (My day), Ветер в голове (Or or and), Gunesh (Fantastic girl),

Хоць квота ў пяць шчасліўчыкаў была занадта. Летась фіналістаў было трое, сёлета таксама было б дастаткова.

Беларуская песня Дакоты (Цябе адчуваю) падалася досыць няўцямнай з незразумелым рускамоўным рэпам аднаго з падтанцоўшчыкаў у камуфляжы (прывітанне брыгадзе 3214?).

Не раўня англамоўнай песні, што Дакота выканала разам з Litesound. А каб яе яшчэ на беларускую перакласці.

А лепшым з канкурсантаў быў Пётра Ялфімаў. Але гэта толькі прыватная думка (наконт песень Дакоты і Ялфімава).

Фінал беларускага конкурсу пройдзе ў студзені. Там беларускага кандадата на конкурс «Еўрабачання» выберуць гледачы.

Конкурс «Еўрабачання» пройдзе ў траўні 2009 г. у Маскве.

Летась Беларусь прадстаўляў Руслан Аляхно, які стаў адным з аўтсайдэраў у адным з паўфіналаў.

P.S.

А найлепей у гэты вечар праспявалі – і выглядалі – Аляксандра і Канстанцін (натуральна, па-за конкурсам) з рэміксам на песню «Мой Галілей», з якой яны выступілі чатыры гады таму на «Еўрабачанні».

Мікола Трайчанскі

Litesound i Дакота

Гюнеш. Пасля конкурсу яна заявіла, што дзеля фіналу гатова памяняць песню на лепшую.

Пётра Ялфімаў.

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула