БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі загінулі на пажары ў Смаргонскім раёне

8.01.2019 / 12:54

Пажар адбыўся ў вёсцы Пастарыні-2 у ноч на 7 студзеня. Аб узгаранні ў МНС паведаміў мясцовы жыхар у 00.21 піша «СБ».

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. Агнём былі знішчаны дах і перакрыцце.

Пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый былі знойдзены целы двух загінулых. Гэта гаспадар дома 1949 года нараджэння і яго сужыцелька 1968 года нараджэння.

Па словах суседзяў, абодва злоўжывалі спіртным. Асноўная версія ўзнікнення пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула