БЕЛ Ł РУС

Бердымухамедаў даў новую высокую пасаду свайму сыну

8.01.2019 / 17:57

ЗП

У пачатку года прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прызначыў свайго сына Сердара намеснікам хакіма Ахалскага велаята. Калі перакладаць на беларускія рэаліі, то гэта намеснік старшыні Ашхабадскага аблвыканкама.

Сердар Бердымухамедаў (злева) на перамовах з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Сам горад Ашхабад выведзены з падпарадкавання велаята ў асобную адміністрацыйную адзінку.

Сердару Бердымухамедаву 37 гадоў. У сакавіку мінулага года бацька прызначыў яго намеснікам міністра замежных справаў. З’яўляецца дэпутатам Меджліса Туркменістана.

Гурбангулы Бердымухамедаў мае неабмежаваную ўладу ў Туркменістане, ён кіруе краінай ад 2006 года, адразу пасля смерці Ніязава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула