БЕЛ Ł РУС

Жыхары Курасоўшчыны звярнуліся з адкрытым лістом да міністра аховы здароўя

16.12.2008 / 14:53

Nashaniva.com

даслана на сайт

Яны пішуць пра незадавальняльны стан сістэмы медыцыны ў мікрараёне ды прапануюць рэцэпт вырашэння праблемаў.

Яны пішуць пра незадавальняльны стан сістэмы медыцыны ў мікрараёне ды прапануюць свой рэцэпт вырашэння праблемаў.

У лісце да Васіля Жарко яны зазначаюць, што дасягненні айчыннай медыцыны, пра якія пастаянна заяўляецца з трыбунаў і ў СМІ, недаступныя жыхарам Курасоўшчыны.

У прыватнасці, яны звяртаюць увагу на тое, што ў 29‑й паліклініцы (вул. Казінца, 94) і 13‑й дзіцячай паліклініцы (вул. Кіжатава, 60/2) на прыём да дактароў велізарныя чэргі, таму трапіць на да патрэбнага лекара цяжка.

Нонсенсам ёсць той факт, што радзільны дом №6, да якога прыпісаныя жыхаркі Курасоўшчыны, знаходзіцца на вул. Уральскай 6, а гэта доўгі шлях грамадскім транспартам.

Прыкладам, каб дабрацца да яго з вуліцы Казінца ці Кіжаватава, трэба зрабіць прыкладна тры перасадкі (тралейбус/аўтобус, метро, трамвай/аўтобус).

Таксама жыхары Курасоўшчыны звяртаюць увагу на агульную праблему, уласцівую для ўсіх сталічных радзільных домаў: у двухместных палатах ляжаць па трое, у аднамесных — па двое.

Жыхары Курасоўшчыны просяць:

1. Пабудаваць новую дзіцячую паліклініку ў раёне плошчы Казінца;

2. Пабудаваць паліклініку ў мікрараёне Лошыца, каб насельніцтва Лошыцы магло атрымліваць медыцынскую дапамогу па месцы жыхарства, не ствараючы нагрузкі на паліклініку №29, якая і без таго перагружана.

3. Пабудаваць сучасны радзільны дом у Курасоўшчыны.

4. Укамплектаваць існуючыя паліклінікі медперсаналам так, каб паліклініка магла аказваць меддапамогу не збіраючы чэргаў.

5. Калі ахова здароўя ў краіне поўнасцю адпавядаюць ўзроўню эканамічна высокаравітых дзяржаваў свету, то няхай і заработная плата медперсаналу таксама адпавядаюць узроўню высокаразвітых свету, хоць нашым медыкам не патрэбна было шукаць лепшых заробкаў

Падрабязней на сайце Курасоўшчыны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула