БЕЛ Ł РУС

У Крыме новая хваля ператрусаў у крымскіх татараў

11.01.2019 / 13:8

nn.by

У пасёлку Раздольнае ў дамах крымскіх татараў праходзяць «следчыя мерапрыемствы», піша «Украінская праўда».

Адзначаецца, што, па папярэдняй інфармацыі актывістаў, у Раздольным ідуць следчыя мерапрыемствы ў дамах крымскіх татараў Эрнэста Аліева і Сервера Барыева.

У грамадскай арганізацыі паведамляюць, што Барыеў — зубны тэхнік, а Аліеў — будаўнік.

«Абодва з'яўляюцца мусульманамі, прытрымліваюцца рэлігійных прадпісанняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Трэці ператрус праходзіць у доме крымскага татарына Асмана Асманава.

Сілавікі шукалі забароненыя прадметы і літаратуру, агледзелі аргтэхніку, нічога не было знойдзена і канфіскавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула