БЕЛ Ł РУС

Нямецкая правая партыя AfD раскалолася

11.01.2019 / 13:31

nn.by

Былы лідэр нямецкай ультраправай партыі AfD ва ўсходняй зямлі Саксонія-Анхальт Андрэ Погенбург заявіў у чацвер, што ён пакіне партыю і сфарміруе новую палітычную сілу пад назвай «Абуджэнне нямецкіх патрыётаў — Цэнтральная Нямеччына». Пра гэта піша Die Welt.

У новай партыі Погенбург будзе працаваць разам з іншымі расчараванымі членамі AfD. Погенбург ў сакавіку сышоў у адстаўку з кіруючай пасады партыі ў Саксоніі-Анхальт пасля шэрагу скандалаў.

У прыватнасці, ён назваў людзей турэцкага паходжання ў Германіі «пагоншчыкамі вярблюдаў».

Погенбург заявіў, што партыя ў апошні час зрабіла прыкметны «левы» паварот, баючыся патрапіць пад нагляд спецслужбаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула