БЕЛ Ł РУС

Вынесены прысуд удзельнікам вечарынкі з псіхатропамі, дзе загінула дзяўчына

11.01.2019 / 15:31

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркотыкаў, звязанага з гібеллю ад перадазіроўкі 19-гадовай студэнткі.

Абвінавачаныя — сем чалавек. Усіх іх вінавацілі ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні наркатычных сродкаў.

Суд прызнаў ўсіх фігурантаў вінаватымі. Двое з іх прысуджаныя да абмежавання волі на тэрмін 2 і 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Астатнія атрымалі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула