БЕЛ Ł РУС

Беларусь увайшла ў топ-10 краін з самай хуткай стратай працоўных рэсурсаў

11.01.2019 / 17:47

Nashaniva.com

Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з самай хуткай стратай працоўных рэсурсаў. Пра гэта сведчыць агляд Global Economy Watch кансалтынгавай кампаніі PricewaterhouseCoopers (PwC) за студзень 2019 года.

У гэтым рэйтынгу страты працоўных рэсурсаў першае месца ў свеце заняла Украіна. За ёй ідуць Балгарыя і Румынія.

Таксама ў лік гэтых краін увайшлі Балгарыя, Румынія, Літва, Венгрыя, Латвія, Малдова, Харватыя і Расія.

Як адзначаецца ў аглядзе, у 1999 годзе скарачэнне працаздольнага насельніцтва назіралася толькі ў 16 краінах свету. У 2018 годзе такіх краін было ўжо 39.

Пры гэтым скарачэнне працоўных рэсурсаў назіраецца ва ўсіх 23 краінах рэгіёну Усходняй Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула