БЕЛ Ł РУС

Крэмль даў прагноз па вайне на Данбасе

15.01.2019 / 10:38

Nashaniva.com

kremlin.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў ацаніў рызыку замарозкі канфлікту на Данбасе на доўгія дзесяцігоддзі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю АиФ.ru.

«Гэта будзе залежаць ад Кіева, ад таго, ці будзе там ва ўладзе партыя вайны. У гэтым выпадку шанцаў на тое, што канфлікт спыніцца, няма. Наадварот, калі будзе партыя міру і дыпламатыі, тады ёсць шанец», — сказаў ён.

Прадстаўнік Крамля дадаў, што ў цяперашні час на ўкраінскай палітычнай арэне няма галасоў, якія заклікалі б да вырашэння праблем «шляхам дыялогу, а не шляхам канфрантацыі». «Справы сапраўды дрэнныя», - панаракаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула