БЕЛ Ł РУС

Падчас начных гонак па Мінску BMW разбіўся аб слуп ФОТЫ

15.01.2019 / 11:11

Nashaniva.com

Мінулай ноччу на скрыжаванні праспектаў Любімава і Дзяржынскага ў Мінску аўтамабіль BMW урэзаўся ў слуп, паведамляе abw.by.

Ёсць інфармацыя, што хуткасць аўто была вельмі высокай. «Кіроўца ганяўся з Audi, не даў рады кіраванню і наехаў на слуп. У салоне быў адзін, пашкодзіў нос, забрала «хуткая», — паведаміў сведка.

Паводле яго слоў, «на 180-ці увайшоў у слуп недзе. Усё здарылася каля гадзіны ночы»…

«Сёння каля 00.50 27-гадовы кіроўца BMW рухаўся па праспекце Дзяржынскага з боку вуліцы Голубева ў напрамку вуліцы Касманаўтаў. У раёне скрыжавання праспектаў Дзяржынскага і Любімава аўтамабіль сышоў у некантраляваны занос і наехаў на асвятляльную мачту. Кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, у салоне аўто знаходзіўся адзін», — паведаміла ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула