БЕЛ Ł РУС

Загінула першая ў гісторыі расліна на Месяцы

17.01.2019 / 10:16

Nashaniva.com

На Месяц было дастаўлена насенне рапсу, бульбы, і алейных культур, аднак яно не ўзышло. Пра гэта піша Сіньхуа.

Насенне бавоўны, што прарасло на борце кітайскага зонда Chang'e 4 на адваротным баку Месяца, загінула.

Фактарам, што загубіў парастак, называюць месяцавую ноч, калі тэмпература паверхні натуральнага спадарожніка Зямлі апускаецца да мінус 170 градусаў па Цэльсіі.

Таксама, акрамя бавоўны, на Месяц былі дастаўлены насенне рапсу, бульбы, і алейных культур. Але яны не ўзышлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула