БЕЛ Ł РУС

Футбаліста «Крумкачоў» асудзілі за распаўсюд наркотыкаў на дзевяць гадоў

17.01.2019 / 12:15

Nashaniva.com

У Партызанскім раённым судзе Мінска быў абвешчаны прысуд паўабаронцу футбольнага клуба «Крумкачы» Алегу Дыбалю. Яго прызналі вінаватым у захоўванні і распаўсюдзе наркотыкаў і пакаралі 9 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша Радыё Свабода.

У апошнім слове, якое прагучала за гадзіну да прысуду, футбаліст пакаяўся, папрасіў прабачэння і паабяцаў «больш ніколі не дакранацца да наркотыкаў».

Футбаліста затрымалі ў кастрычніку. У Следчым камітэце тады паведамілі, што падчас ператрусу ў доме Алега Дыбаля выявілі больш за 40 г забароненага псіхатропнага рэчыва — альфа-PVP.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула