БЕЛ Ł РУС

На выходных прагназуюць паніжэнне тэмпературы і галалёдзіцу

18.01.2019 / 12:51

Nashaniva.com

У суботу чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -4..- 10°С, днём 0..- 5°С.

Такое ж надвор'е з галалёдзіцай будзе і ў нядзелю. У большасці раёнаў кароткачасовы снег, раніцай і днём па поўначы краіны моцны парывісты вецер. Ноччу -3..- 9°С, па поўдні пры праясненнях да -12 ° С, днём -1..- 6°С.

21 студзеня, у панядзелак, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Ноччу -7..- 13°С, максімальная -днем -4..- 9°С, па паўднёвым захадзе ноччу -4..- 6°С, днём -1..- 3°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула