Памёр чалавек, які тры гады штотыдзень прыязджаў у Мінск, забіраў «Нашу Ніву» і развозіў падпісчыкам у Вілейцы
Са смуткам даведаўся, што ў Вілейцы памёр 72-гадовы Уладзімір Малярчук. Не забуду, як гэты заўсёды ўсмешлівы чалавек, былы электрык, тры гады штотыдзень прыязджаў у Мінск, забіраў «Нашу Ніву» і развозіў падпісчыкам у Вілейцы — тры гады з 2006 па 2008 год, пакуль «Наша Ніва» была забароненая да продажу ў шапіках і поштах. Такія людзі, як Малярчук, трымаюць наша неба.