БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура — праваабаронцам: Падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Ігара Шуневіча няма

21.01.2019 / 16:13

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура адказала на зварот праваабарончага цэнтра «Вясна» ў сувязі з дыскрымінацыйнымі выказваннямі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў адрас ЛГБТК-супольнасці.

Начальніца аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабодаў грамадзянаў Марына Папова пры вывучэнні зместу інтэрв'ю Ігара Шуневіча тэлеканалу АНТ устанавіла, што міністрам было «выказана асабістае меркаванне па некаторых пытаннях».

«У дадзеным артыкуле не выкарыстоўваюцца словы, фразы і словазлучэнні, ужыванне якіх дазволіла б сцвярджаць аб наяўнасці ў іх складу якога-небудзь правапарушэння або крымінальна каральнага дзеяння», — адзначаецца ў адказе.

У сувязі з гэтым, Генеральная пракуратура палічыла, што падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання няма.

Аднак праваабаронцы адзначаюць, што публічныя дыскрымінацыйныя выказванні ў адрас якой-небудзь групы або выказванні, якія распальваюць варожасць — часта і з’яўляюцца выказваннем асабістага меркавання.

Шуневіч: «Дзіравыя» карыстаюцца адтулінамі не па прызначэнні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула