БЕЛ Ł РУС

У Індыю могуць зрабіць прамы авіярэйс з Мінска

22.01.2019 / 15:01

Nashaniva.com

Індыя і Беларусь будуць разглядаць пытанні адкрыцця авіярэйса Мінск — Дэлі.

Аб гэтым паведаміла пасол Індыі Сангіта Бахадур сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, піша БелТА.

Дыпламат падкрэсліла, што пасольства атрымала прапановы беларускага боку аб адкрыцці прамога авіярэйса ў Дэлі. Паводле яе слоў, цяпер беларускія прапановы перададзены ў Індыю.

Дыпламат сказала, што працэс перагавораў зойме пэўны час, але яна настроена аптымістычна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула