БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі: Галоўная праблема ЕС — краіны з «расійскім тыпам дэмакратыі»

22.01.2019 / 19:55

nn.by

Некаторыя еўрапейскія краіны выбіраюць «расійскі тып дэмакратыі», і гэта самы вялікі выклік для Еўрапейскага Саюза на дадзены момант.

Пра гэта ў інтэрв'ю CNBC заявіў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па пытаннях працоўных месцаў, росту інвестыцый і канкурэнтаздольнасці Юркі Катайнен.

Паводле яго слоў, ЕС кіруецца ліберальнага тыпу дэмакратыі, дзе вяршэнства права з'яўляецца адной з галоўных каштоўнасцяў.

«Існуюць новыя выклікі з боку некаторых нашых краін-сябраў, дзе некаторыя палітычныя лідары не паважаюць ліберальную дэмакратыю так, як раней», — сказаў ён.

«Такім чынам, уся еўрапейская інтэграцыя і Еўрапейскі Саюз грунтуюцца на ліберальна-дэмакратычных каштоўнасцях, у прыватнасці вяршэнстве права, і цяпер раптам з'яўляюцца палітычныя лідары, якія лічаць, што расійскі тып дэмакратыі значна лепшы, чым ліберальная дэмакратыя, і гэта прыносіць зусім новы шэраг выклікаў», — сказаў Катайнен на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, Швейцарыя.

Еўрапейская Камісія летась ініцыявала санкцыйную працэдуру супраць Польшчы за рэалізацыю мер, якія, у прыватнасці, паўплывалі на прызначэнне суддзяў у вышэйшыя суды краіны.

«Краіны, такія як Польшча, Венгрыя і Румынія, яны адхіляюцца ад устойлівага ліберальна-дэмакратычнага шляху — гэта, на маю думку, самы вялікі выклік, з якім цяпер сутыкаецца ЕС», — сказаў Катайнен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула