Макей распавёў, што самае важнае ў прызнанні віз з Расіяй
Беларусь і Расія працягваюць абмеркаванне пагаднення аб узаемным прызнанні візаў. Тэхнічныя пытанні, якія ўзніклі ў снежні, зараз вырашаюцца. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, піша Tut.by.
— Пагадненне абмяркоўваецца, нейкія рэчы яшчэ засталіся, — сказаў Макей. — Для нас самае галоўнае — адсутнасць кантролю на ўнутранай мяжы для грамадзян трэціх краін. У 1996 годзе прэзідэнт Беларусі і тагачасны прэм'ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін распілавалі гэты шлагбаўм, прыбралі мяжу паміж нашымі дзяржавамі. З таго часу ніякіх праблем не было да апошняга моманту, калі з'явіліся пэўныя цяжкасці з перасячэннем у грамадзян трэціх краін праз нашу мяжу. Зараз мы працуем з нашымі партнёрамі, — сказаў Макей.
Па словах кіраўніка МЗС у снежні бакі не падпісалі дакумент, бо ўзніклі «тэхнічныя дэталі, якія запатрабавалі абмеркавання і з аднаго, і з другога боку».
— Зараз пытанні абмяркоўваюцца, — адзначыў Макей. — Пытанне ў тым, каб на нашай сумеснай мяжы не было кантролю для грамадзян трэціх краін, як гэта было і раней, каб у нас была адзіная міграцыйная карта, якая існавала яшчэ, па-мойму, з 2004 года. Усё было нармальна, ўлічваліся перасячэння мяжы да пэўнага моманту, калі паўсталі нейкія праблемы.
Уладзімір Макей таксама падкрэсліў, што аб адзінай візе размовы не ідзе, размова ідзе аб узаемным прызнанні візаў.
— У перспектыве, можа быць, ведаеце, і адзіная валюта ў нас калі-небудзь будзе. Загадваць так далёка я не магу. Пакуль размова ідзе аб узаемным прызнанні візаў. І трэба зрабіць так, каб гэта было ўзаемавыгадна і для грамадзян нашых краін, і наогул для абедзвюх дзяржаў, - сказаў Макей.