БЕЛ Ł РУС

Reuters: Расія накіравала ў Венесуэлу 400 байцоў Вагнера для аховы Мадуры

25.01.2019 / 21:30

Nashaniva.com

Калі інфармацыя пацвердзіцца, гэта першы выпадак размяшчэння расійскіх вайскоўцаў у Амерыцы ад часу вываду савецкага кантынгенту з Кубы. І ЗША непазбежна на яго адрэагуюць.

Для аховы Нікаласа Мадуры ў Венесуэлу прыбылі расійскія наёмнікі з прыватных вайсковых кампаній (ПВК). Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Ці прыбылі расійскія наёмнікі ў Венесуэлу пасля пачатку пратэстаў, або яны знаходзяцца ў краіне ўжо некаторы час, крыніцы не ўдакладнілі.

Паводле крыніц Reuters, наёмнікі, што прыбылі ў Венесуэлу, цесна звязаны з ПВК Вагнера, чальцы якой змагаліся ў інтарэсах Расіі ў Сірыі і Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула