БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна краіна прызнала Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы

28.01.2019 / 13:13

Nashaniva.com

Гэта Аўстралія. Яна прызнала лідара апазіцыі, кіраўніка Нацыянальнай асамблем Хуана Гуайдо часова в.а. прэзідэнта Венесуэлы, паведамляецца на сайце аўстралійскага МЗС.

«Аўстралія прызнае і падтрымлівае спікера Нацыянальнай асамблеі Хуана Гуайдо ва ўступленні ў пасаду часовага прэзідэнта ў адпаведнасці з канстытуцыяй Венесуэлы і да таго часу, пакуль не будуць праведзены выбары», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Аўстралія таксама заклікала Венесуэлу пераходзіць да дэмакратыі «як мага хутчэй».

Раней Хуана Гуайдо прызналі в.а. прэзідэнта ЗША і большасць краін Лацінскай Амерыкі, а таксама Ізраіль. Краіны ЕС фактычна выставілі Мадуру ўльтыматум: або абвяшчэнне цягам васьмі дзён датэрміновых перавыбараў, або яны прызнаюць Гуайдо.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула