БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі вылавілі ў Свіслачы сабаку і пакінулі ў сябе, пакуль шукаюць гаспадароў ФОТА

29.01.2019 / 12:13

Nashaniva.com

Сёння раніцай у 10.33 на «101» паступіла паведамленне, што нехта тоне ў рацэ Свіслач у раёне моста па вул. Арлоўская, паведамляе 112.by.

Пасля прыбыцця на месца здарэння ратавальнікі выявілі ў рацэ сабаку. Жывёла была выратавана.

Сабаку забралі ў пажарную аварыйна-выратавальную частку №6, на сабаку ёсць ашыйнік з нумарам.

Ратавальнікі просяць гаспадароў сабакі звяртацца па адрасе: вул.Нарачанская, 9, тэлефон: 8 (017) 334 12 13.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула