БЕЛ Ł РУС

Дзяржава выдзеліць 905 тысяч рублёў навучальным установам БПЦ на выплату заробкаў і стыпендый

29.01.2019 / 21:33

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў 2019 годзе больш за 905 тысяч рублёў апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, паведамляе БелТА.

Грошы выдзеляць з рэзервовага фонду прэзідэнта і накіруюць навучальным установам БПЦ на выплату заробкаў і стыпендый.

Мінскай духоўнай акадэміі выдзеляць 180,4 тысячы, Мінскай духоўнай семінарыі — 337,3 тысячы, Віцебскай духоўнай семінарыі — 216,9 тысячы, Мінскаму духоўнаму вучылішчу Мінскай епархіі — 170,8 тысячы.

Выдаткі разлічыла Міністэрства фінансаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула