БЕЛ Ł РУС

У Жабінцы на пераходзе аўтобус збіў 14-гадовую дзяўчынку: яна ў рэанімацыі

31.01.2019 / 09:25

Nashaniva.com

У Жабінцы 30 студзеня аўтобус Жабінка — Кобрын збіў на пераходзе 14-гадовую школьніцу, паведамляе ДАІ Брэста.

61-гадовы кіроўца на аўтобусе «Радзіміч» на вуліцы Кірава учыніў наезд на дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Яна з траўмамі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула